У Слоніме знайшлі магілу бацькі археолага і калекцыянера Генрыха

Надмагільная пліта Хрызастома Татура

У Слоніме знайшлі магілу бацькі вядомага беларускага археолага і калекцыянера Генрыха Татура (1846 — 1907). Кіраўнік Слонімскага павятовага дваранства Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур памёр у красавіку 1876-га ва ўзросце 64 гадоў. Яго пахавалі на Ружанскіх могілках у Слоніме.

Нядаўна магілу адшукаў гісторык Сяргей Ёрш. Паводле яго слоў, захавалася надмагільная пліта з надпісам і жалезны крыж. Побач ёсць пахаванні іншых прадстаўнікоў вядомага дваранскага роду. Магчыма, адшукаецца і магіла маці Генрыха Татура.

Могила Татура Хризостом-Лаврентий-Доминик Ивановича

 

Еврорадио